Artwork

Вміст надано Aliaksandr Kalbaska. Весь вміст подкастів, включаючи епізоди, графіку та описи подкастів, завантажується та надається безпосередньо компанією Aliaksandr Kalbaska або його партнером по платформі подкастів. Якщо ви вважаєте, що хтось використовує ваш захищений авторським правом твір без вашого дозволу, ви можете виконати процедуру, описану тут https://uk.player.fm/legal.
Player FM - додаток Podcast
Переходьте в офлайн за допомогою програми Player FM !

51_пра літару Ў нескладовае.

11:30
 
Поширити
 

Manage episode 349424349 series 3355611
Вміст надано Aliaksandr Kalbaska. Весь вміст подкастів, включаючи епізоди, графіку та описи подкастів, завантажується та надається безпосередньо компанією Aliaksandr Kalbaska або його партнером по платформі подкастів. Якщо ви вважаєте, що хтось використовує ваш захищений авторським правом твір без вашого дозволу, ви можете виконати процедуру, описану тут https://uk.player.fm/legal.

Адгукнуўшыся на вынік апытання слухачоў, новая паўсотнія баек аповядам пра літару Ў нескладовае распачынаецца. Што за панна такая пад капялюшыкам, калі/адкуль з’явілася, якім чынам сябе падае і як шануецца беларускамі. І беларусамі. То слухайце.

  continue reading

75 епізодів

Artwork
iconПоширити
 
Manage episode 349424349 series 3355611
Вміст надано Aliaksandr Kalbaska. Весь вміст подкастів, включаючи епізоди, графіку та описи подкастів, завантажується та надається безпосередньо компанією Aliaksandr Kalbaska або його партнером по платформі подкастів. Якщо ви вважаєте, що хтось використовує ваш захищений авторським правом твір без вашого дозволу, ви можете виконати процедуру, описану тут https://uk.player.fm/legal.

Адгукнуўшыся на вынік апытання слухачоў, новая паўсотнія баек аповядам пра літару Ў нескладовае распачынаецца. Што за панна такая пад капялюшыкам, калі/адкуль з’явілася, якім чынам сябе падае і як шануецца беларускамі. І беларусамі. То слухайце.

  continue reading

75 епізодів

Усі епізоди

×
 
Вітаю! Зачакаліся шаноўныя новай байкі? То вось вам. Сёняшні апавяд будзе пра сучасное і мінулае. Пра тое, як Напалеон вайною на ўсход хадзіў, пра страты вялізныя войска ягонага пад час пераправы праз рэчку Бярэзіну пад Барысавам і пра тое, які мясьціны гэтыя зараз ў чалавечай памяці пазначаныя. А распавядзе пра гэта знаўца падзей і даўні сябра мой, Ігар Груца, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў Мінскага Педагагічнага ўніверсітэта.. То слухаем.…
 
У гэты выпуску раскажу, хто як і калі стварыў для беларускай тэлевізіі запамінальную ляльку і песеньку пра “Дзеда - барадзеда”. Пачуеце яе ў традыцыйным выкананьні. Зразумееце, пры чым тут культавы бард Лявон Вольскі з ягонымі сямейнымі ўспамінамі. То слухаем.
 
Вітаю! Акурат зараз, у гэтыя залатыя восеньскія часы, дзень зноўку роўным ночы стаў. Па традыцыі, свята завяршэння збору ўраджаю да гэтай пары прымеркавана. Вось і прапаную паслухаць, адкуль гэтая традыцыя цягнецца, як выглядае, у што па крысе пераўтвараецца.
 
Паслухайце сёння гамонку пра сумную і цёмную старонку нашай Еўрапейскай гісторыі. Пра Халакост – масавае знішчэнне ў Еўропе габрэйскага насельніцтва і яго брудныя праяўленні на тэрыторыі Беларусі. З дапамогаю сябра майго шматгадовага, а па сумяшчальніцтву - прафесара, загадчыка кафедры гісторыі і сацыяльных навук Лінгвістычнага ўніверсітэта Сяргея Новікава.…
 
А зараз “пачастую” вас байкаю пра выпрабаванні, якія суправаджалі, здараліся, трапляліся на маім аўтамабільным шляху. З прыправаю авантурызму. Паслухаць, без аніякіх абмежаванняў, можна проста тут. Ды з уласным досьведаім параўнаць. То запрашаю.
 
Звяртаючыся зноўку да асобы Францыска Скарыны хачу пра яго няпростыя жыццёвыя стасункі з габрэямі расказаць. Як дапамогу ад адных і і пераслед ад другіх яму давялося атрымаць. Згоду дапамагчы ў гэтым ласкава дала кандыдат гістарычных навук Ніна Скеп’ян, старшыня Беларускага інстытута ў Празе. Ды ў дадатак паразважаць пра тое, як і калі габрэі ў Еўропе з’явілся, чым займаліся, чаму і калі этнонім “жыды” абразліва здеклівым стаў. Паколькі Патрэон у Беларусі ўсё больш недасяжным робіцца, то ад сёння поўны тэкст баек слухаць можна тут. Без штучных абмежаваняў.…
 
Хачу расказаць сёння пра эпоху бронзы на тэрыторыі Беларусі. Дзе і як людзі жылі ў тыя часы. Што навучылся рабіць, якія сёняшнія культы маюць тагачаснае паходжанне. Дапаможа мне ў гэтым сябра студэнцкі. Зараз -- выбітны беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікола Крывальцэвіч. То хадзем!…
 
Сёння пазнаёмлю вас з улюбённым музеем сваім. Што ў Стамбуле створаны і назоў інтрыгуючы мае “Музей цнатлівасьці”. Пры чым “цнатлівасьць” да музея? Як сэнс слова гэтага трасфармаваўся ў часе? З тым, якія гульні вырабляе з “цнатлівасьцю” Архан Памук -- атрымальнік Нобелеўскай прэміі ў літаратуры? Як раман, музей, каталог і фільм гэтую катэгорыю па-рознаму інтэрпрэтуюць. То хадзем!…
 
Запрашаю вас зноўку туманны Альбіон наведаць. Гэтым разам, каб гасцінныя дзверы ўнікальнага куточку беларушчыны там прыадчыніць. Дазнацца больш пра яшчэ адзін фенамен трыадзінства “біліятэка-музей-выдавецтва”, якая імя Скарынава годна носіць. Ды ціквостак пра гэта паслухваць ад Караліны Мацкевіч, куратаркі кніжнай калекцый шыкоўнай. То хадзем!…
 
Не змог утрымацца, каб мацуючы дух прадпрыймальніцкі, не расказаць пра вынаходніцтва прэса друкавальнага. Пра эксперыменты з ім Скарынавыя. Тых жа, хто гісторыяю аднаўлення падобнага прэса ў Вільні зацікавіўся, запрашаю са мною разам паслухаць, як Святлана Пятушкова і Андрэй Шапароў, сямейка беларускіх мастакоў прадпрыймальных, спрыт свой на справу добрую накіравалі. То хадзем!…
 
Працягваючы вандроўкі па музею-запаведніку “Заслаўе”, прапаную перамясьціцца з музея Беларускай маляванкі, што ў былым флігелі палаца ўласнікаў Заслаўя Пшаздзецкіх размясьціўся, на другі бок ад чыгуначнай станцыі “Беларусь”. Па валах Заслаўскага замка часоў Глябовічаў прагуляцца, слыннага дасьледчыка фартыфікацый Вялікага Княства Літоўскага Міколу Волкава слухаючы. То хадзем!…
 
Працягваючы гаворку пра самабытных мастакоў Беларускіх, раскажу сёння пра лёс і творчасьць Алены Кіш. Адрыццё новага музея Беларускай маляванкі акурат сёння, у звязку са святкаваннем Міжнароднага дня музеяў, адбываецца. То хадзем!
 
Сабраў гэтым разам папярэднія замалёўкі пра асабісты жыццёвы шлях калямузейны. Ды агучыў. “Можа не паможа, але не пашкодзіць”- як казала некалі мая бабця Надзея. Можа хто сапраўды над уласным лёсам задумаецца. То хадзем!
 
Прапаную сёння паслухаць апавяд пра магчымыя стасункі Францыска Скарыны з Марцінам Лютэрам – яшчэ адным Волатам Адраджэння. Пра тое, як боязь аднаго з іх не дазволіла ім добра пазнаёміцца і, магчыма, справу цікавую разам распачаць. То хадзем! https://spotifyanchor-web.app.link/e/diQiPgh3lzb
 
Loading …

Ласкаво просимо до Player FM!

Player FM сканує Інтернет для отримання високоякісних подкастів, щоб ви могли насолоджуватися ними зараз. Це найкращий додаток для подкастів, який працює на Android, iPhone і веб-сторінці. Реєстрація для синхронізації підписок між пристроями.

 

Короткий довідник

Слухайте це шоу, досліджуючи
Відтворити