Player FM - Internet Radio Done Right
Checked 1+ y ago
Додано three роки тому
Вміст надано Aliaksandr Kalbaska. Весь вміст подкастів, включаючи епізоди, графіку та описи подкастів, завантажується та надається безпосередньо компанією Aliaksandr Kalbaska або його партнером по платформі подкастів. Якщо ви вважаєте, що хтось використовує ваш захищений авторським правом твір без вашого дозволу, ви можете виконати процедуру, описану тут https://uk.player.fm/legal.
Player FM - додаток Podcast
Переходьте в офлайн за допомогою програми Player FM !
Переходьте в офлайн за допомогою програми Player FM !
Подкасти, які варто послухати
РЕКЛАМА
“We don't want Idaho to have a bad reputation. This is our home state. We love our home state. It's beautiful. We pride ourselves on our nature. We pride ourselves on our wildlife. And instead, we are continuing to do things that are… that are sickening.” - Ella Driever In 1995, wolves were reintroduced to central Idaho, and in 2003 a Boise High school called Timberline officially adopted a local wolf pack. Throughout the 2000, students went on wolf tracking trips and in their wolf packs range. But in 2021, Idaho's legislature passed Senate Bill 1211, 1211 allows Idaho hunters to obtain an unlimited number of wolf tags, and it also allows Idaho's Department of Fish and Game to use taxpayer dollars to pay private contractors to kill wolves. That means bounties on wolves, including on public lands. And in 2021, the Idaho Fish and Game Commission expanded the wolf hunting season and hunting and trapping methods. So it's not too surprising to learn that also in 2021, the Timberline pack disappeared. The students, the ones that cared about wolves, at least, were devastated. Last summer I went to D.C. with some of the Species Unite team for a wolf rally on Capitol Hill. While I was there, two young women gave a talk about what happened at Timberline in 2021. Their names are Ella Driver and Sneha Sharma. They both graduated from Timberline High School and were there when their wolf pack disappeared. Please, listen and share.…
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Відзначити всі (не)відтворені ...
Manage series 3355611
Вміст надано Aliaksandr Kalbaska. Весь вміст подкастів, включаючи епізоди, графіку та описи подкастів, завантажується та надається безпосередньо компанією Aliaksandr Kalbaska або його партнером по платформі подкастів. Якщо ви вважаєте, що хтось використовує ваш захищений авторським правом твір без вашого дозволу, ви можете виконати процедуру, описану тут https://uk.player.fm/legal.
Вітанні! Ад сёння байкі можна тут паслухаць. Як і на Spotify, Apple, Google і Yandex-падкастах. За навінамі -- на Facebook, Іnstagram, Тelegram. Звяртаюся да ўнукі сваёй далёкай. Да тых, хто даведацца пра Беларусь хоча. Каго цікавіць мова беларуская. Знаёмлю з мясцінамі, асобамі, прадметамі ўнікальнымі. Запрашаю сябрам/сяброўкам лінкі перасылаць.Як за “падабайкі”, так і за “няпадабайкі”, шчыра ўдзячны буду. Хто ж ініцыятыву падтрымаць схоча, ці дадактовыя матэр’ялы зпампаваць, запрашаю на платформу Patreon да ліку патронаў далучацца https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
…
continue reading
75 епізодів

Усі епізоди
×Вітаю! Зачакаліся шаноўныя новай байкі? То вось вам. Сёняшні апавяд будзе пра сучасное і мінулае. Пра тое, як Напалеон вайною на ўсход хадзіў, пра страты вялізныя войска ягонага пад час пераправы праз рэчку Бярэзіну пад Барысавам і пра тое, які мясьціны гэтыя зараз ў чалавечай памяці пазначаныя. А распавядзе пра гэта знаўца падзей і даўні сябра мой, Ігар Груца, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў Мінскага Педагагічнага ўніверсітэта.. То слухаем.…
У гэты выпуску раскажу, хто як і калі стварыў для беларускай тэлевізіі запамінальную ляльку і песеньку пра “Дзеда - барадзеда”. Пачуеце яе ў традыцыйным выкананьні. Зразумееце, пры чым тут культавы бард Лявон Вольскі з ягонымі сямейнымі ўспамінамі. То слухаем.
Вітаю! Акурат зараз, у гэтыя залатыя восеньскія часы, дзень зноўку роўным ночы стаў. Па традыцыі, свята завяршэння збору ўраджаю да гэтай пары прымеркавана. Вось і прапаную паслухаць, адкуль гэтая традыцыя цягнецца, як выглядае, у што па крысе пераўтвараецца.
Паслухайце сёння гамонку пра сумную і цёмную старонку нашай Еўрапейскай гісторыі. Пра Халакост – масавае знішчэнне ў Еўропе габрэйскага насельніцтва і яго брудныя праяўленні на тэрыторыі Беларусі. З дапамогаю сябра майго шматгадовага, а па сумяшчальніцтву - прафесара, загадчыка кафедры гісторыі і сацыяльных навук Лінгвістычнага ўніверсітэта Сяргея Новікава.…
А зараз “пачастую” вас байкаю пра выпрабаванні, якія суправаджалі, здараліся, трапляліся на маім аўтамабільным шляху. З прыправаю авантурызму. Паслухаць, без аніякіх абмежаванняў, можна проста тут. Ды з уласным досьведаім параўнаць. То запрашаю.
Звяртаючыся зноўку да асобы Францыска Скарыны хачу пра яго няпростыя жыццёвыя стасункі з габрэямі расказаць. Як дапамогу ад адных і і пераслед ад другіх яму давялося атрымаць. Згоду дапамагчы ў гэтым ласкава дала кандыдат гістарычных навук Ніна Скеп’ян, старшыня Беларускага інстытута ў Празе. Ды ў дадатак паразважаць пра тое, як і калі габрэі ў Еўропе з’явілся, чым займаліся, чаму і калі этнонім “жыды” абразліва здеклівым стаў. Паколькі Патрэон у Беларусі ўсё больш недасяжным робіцца, то ад сёння поўны тэкст баек слухаць можна тут. Без штучных абмежаваняў.…
Хачу расказаць сёння пра эпоху бронзы на тэрыторыі Беларусі. Дзе і як людзі жылі ў тыя часы. Што навучылся рабіць, якія сёняшнія культы маюць тагачаснае паходжанне. Дапаможа мне ў гэтым сябра студэнцкі. Зараз -- выбітны беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікола Крывальцэвіч. То хадзем!…
Сёння пазнаёмлю вас з улюбённым музеем сваім. Што ў Стамбуле створаны і назоў інтрыгуючы мае “Музей цнатлівасьці”. Пры чым “цнатлівасьць” да музея? Як сэнс слова гэтага трасфармаваўся ў часе? З тым, якія гульні вырабляе з “цнатлівасьцю” Архан Памук -- атрымальнік Нобелеўскай прэміі ў літаратуры? Як раман, музей, каталог і фільм гэтую катэгорыю па-рознаму інтэрпрэтуюць. То хадзем!…
Запрашаю вас зноўку туманны Альбіон наведаць. Гэтым разам, каб гасцінныя дзверы ўнікальнага куточку беларушчыны там прыадчыніць. Дазнацца больш пра яшчэ адзін фенамен трыадзінства “біліятэка-музей-выдавецтва”, якая імя Скарынава годна носіць. Ды ціквостак пра гэта паслухваць ад Караліны Мацкевіч, куратаркі кніжнай калекцый шыкоўнай. То хадзем!…
Не змог утрымацца, каб мацуючы дух прадпрыймальніцкі, не расказаць пра вынаходніцтва прэса друкавальнага. Пра эксперыменты з ім Скарынавыя. Тых жа, хто гісторыяю аднаўлення падобнага прэса ў Вільні зацікавіўся, запрашаю са мною разам паслухаць, як Святлана Пятушкова і Андрэй Шапароў, сямейка беларускіх мастакоў прадпрыймальных, спрыт свой на справу добрую накіравалі. То хадзем!…
Працягваючы вандроўкі па музею-запаведніку “Заслаўе”, прапаную перамясьціцца з музея Беларускай маляванкі, што ў былым флігелі палаца ўласнікаў Заслаўя Пшаздзецкіх размясьціўся, на другі бок ад чыгуначнай станцыі “Беларусь”. Па валах Заслаўскага замка часоў Глябовічаў прагуляцца, слыннага дасьледчыка фартыфікацый Вялікага Княства Літоўскага Міколу Волкава слухаючы. То хадзем!…
Працягваючы гаворку пра самабытных мастакоў Беларускіх, раскажу сёння пра лёс і творчасьць Алены Кіш. Адрыццё новага музея Беларускай маляванкі акурат сёння, у звязку са святкаваннем Міжнароднага дня музеяў, адбываецца. То хадзем!
Сабраў гэтым разам папярэднія замалёўкі пра асабісты жыццёвы шлях калямузейны. Ды агучыў. “Можа не паможа, але не пашкодзіць”- як казала некалі мая бабця Надзея. Можа хто сапраўды над уласным лёсам задумаецца. То хадзем!
Прапаную сёння паслухаць апавяд пра магчымыя стасункі Францыска Скарыны з Марцінам Лютэрам – яшчэ адным Волатам Адраджэння. Пра тое, як боязь аднаго з іх не дазволіла ім добра пазнаёміцца і, магчыма, справу цікавую разам распачаць. То хадзем! https://spotifyanchor-web.app.link/e/diQiPgh3lzb
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Паслухайце чарговую байку з вандроўнага цыклу. Як і калі давялося мне Азію далёкую на свае вочы пабачыць. Да Непала даляцець. За жыццём людзей простых паназіраць. Да веры іншай дакрануцца. Да трыдыцый ды спадчыны мясцовай. Смачных страваў з напоямі пакаштаваць. У Гімалаі ўзкараскацца, каб ранак неверагодна прыгожы там сустрэць. Ды вярнуцца пад уплывам ураджанняў моцных. Якія пяць гадоў у душы жылі. Ды нарэшце вонкі вырваліся.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
А гэтая байка пра тое, як лёсы чалавечыя пераменлівымі бываюць. І чаму ад турмы ды сумы лепей не адракацца. На жыццёвым прыкладзе Францыска Скарыны. Дазнацца пра падзеі далёкія дапамог мне лацініст вядомы, кандыдат філалагічных навук Алесь Жлутка.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 57_ Пра гуканне вясны 11:30
А вось і вясна на носе. Паслухайце пра тое, калі і навошта беларусы святкаваць надыход вясны пачалі, як гэта абывалася, якія звычаі да нашых дзён дайшлі. То хадзем!
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Чарговая байка зноў Скарыніяне прысвечана. Пачнем больш пільна ў гравюры Скарынавы ўглядацца. Дзеля чаго яны рабіліся, як называліся і выглядалі. Якім тэмам былі прысвечаны. Навошта ён імі пераклады кніжак сваіх упрыгожваў. Што Волат нам праз іх данесьці меўся. Дапаможа мне ў гэтым гісторык і літаратар з Прагі Сяргей Абламейка. Які, пад час прэзентацыі ў Вільні кніжак уласных, пра іншую оптыку прачытвання гравюр з захапленнем расказваў. То хадзем!…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 55_Пра балоты і нячысьцікаў 9:59
А вось і байка пра балоты. Адкуль і як яны на зямлі з’яўляюцца, якую ролю ў прыродзе Беларусі адыгрываць, чаму часам сімвалам Беларусі лічацца. Пра міфічных насельнікаў гаворка пойдзе, пра літаратуру высокую і творы, у якіх балоты апяваюцца. То хадзем!
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 54_Пра Скарынічаў 12:59
А вось і байка пра Скарынічаў, дзяцей Францыскавых. Тым нешматлікім, што дасьледчыкі на сёння валодаюць, ласкава падзяліўся з намі Павел Котаў, дактарант Чэшскага ўніверсітэта Аламоўц. Пра бацькоў і магчымае месца народзінаў. То хадзем!
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 53_ пра Скарыну Падуанскага 15:45
Пачуеце сёння пра тое, як Францыск Скарына ў Падуі годна ганаровае званне доктара медыцыны абараніў. З якіх этапаў іспыт складаўся і пра адмысловы склад прысутных на ім. Пра значэнне і уплывы, якія ўласна абарона ды Італійскія кантакты мелі. Для Скарыны і для нашчадкаў ягоных. Дапаможа мне ў гэтым доктарка Вольга Шутава -- даследчыца крыніц гістарычных і стваральніца рэсурсу “Лабараторыя Скарыназнаўства”. То хадзем!…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
А вось і трэці сезон адчыняецца 🎉 З навацыямі пэўнымі. Чулі ўжо, бадай, пра шчодры падарунак Калядны, які ЮНЕСКА беларусам зрабіла. Афіцыйна залічыўшы беларускае мастацтва вырабу з саломы ў спіс наматэр’яльнай спадчыны сусьветнай. Паслухайце сёння пра рамяство гэтае даўняе. Пра вырабы з саломы шматлікія, якія беларусам штодня і па сьвятах служылі. Хто ж насамрэч практыкаю саломапляцення зацікавіцца, дазнацца схоча што гэта за павукі такія, адкуль ўзяліся, што ў хаце робяць, ды як іх самім канструяваць можна, запрашаю ў Краіну Байкію. Дзе ня толькі працяг байкі даслухаць можна, але і поўны тэкст прачытаць, фотаздымкі вырабаў саламяных разгледзець, са слоўнічкам пазнаёміцца, ды на пытанні жартаўлівыя вакол саломапляценьння паспрабаваць адказаць. Каб веды атрыманыя замацаваць. То хадзем!…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 51_пра літару Ў нескладовае. 11:30
Адгукнуўшыся на вынік апытання слухачоў, новая паўсотнія баек аповядам пра літару Ў нескладовае распачынаецца. Што за панна такая пад капялюшыкам, калі/адкуль з’явілася, якім чынам сябе падае і як шануецца беларускамі. І беларусамі. То слухайце.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Запрашаю паслухаць юбілейную пяцідзесятую (!) байку. Цягам двух гадоў кожную другую пятніцу выпускі адбываюцца! У сёняшняй бАйцы пра ткацтва, вязанне і вышыўку гаворка пойдзе. Пра гісторыю з’яўлення і пашырэння гэтых заняткаў. А таксама пра дываны вышываныя шыкоўныя, якія матуля мая зрабіла і на памяць добрую пакінула.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 49_Байка пра Скарыну Дацкага. 13:20
Звяртаючыся да цыклу Скарынаўскага, хачу яшчэ пра адну магчымую Еўрапейскую вандроўку Францыскаву расказаць. У Капенгаген, сталіцу Даніі. Навошна, якім шляхам і калі ў яго гэта атрымалася. З дадатковымі тлумачэннямі ад спадарыні Лізаветы Дубінка-Гушчы, дацэнта Капенагенскай бізнес-школы і ЕГУ. Ды яшчэ старшыні таварыства “БелаДанія”.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 48_Пра Дзяды і Хэлаўін. 12:40
Напярэдадні Ўсіх Святых Дня паслухайце пра існучыя традыцыі. Як гэты дзень чакаюць і сустракаюць. На нашых землях і ня толькі. Шмат стагоддзяў ужо.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
У дні святкавання юбілею сціплага Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэтам паслухайце гісторыю пра лёс ягоны. Няпросты. Захапляльны. Павучальны.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
А вось і чарговая байка з вандроўнага цыклу. Паслухайце пра моцныя ўраджанні праз знаёмства са сьветам іншым, якія перажываць давялося. Як балюча навочнікі з вачэй здзіраліся і сляпата адступала.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
А гэта байка пра пра росшукі Полацкіх каранёў і мясцін адкуль шляхі Скарынавы пачыналіся. Пра тое, што вядома і колькі яшчэ невядомага, новага і спрэчнага вакол асобы ягонай нас чакае. Са шчыраю падзякаю за дапамогу доктару гістарычных навук Алесю Грушы.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Вітаю, шаноўныя, паслухайце чарговую байку пра Францыска Вялікага. Плён сёлетняй экспедыцыі па шляхах ягоных Еўрапейскіх, дакументальных знаходак і ведаў пра варункі адукацыйныя.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 43_Пра музейную будучыню. 13:56
Запрашаю слухачоў удзячных паслухаць разам з унукаю разважанні пра магчымыя трэнды, якія будучыню музейную ўжо зараз фарміруюць. І пры чым тут “тэорыя пакаленняў”.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Раскажу вам сёння пра прыгоды, якія летнімі дзянькамі 39 гадоў таму назад адбыліся і да чаго яны прывялі.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
26-га траўня бягучага года актыўны слухач канала “Беларускія байкі” Алег пакінуў у Тэлеграме такі падбадзёрваючы каментар: “Цікава ўсё з прапанаванага... Плюс заўсёды цікавая гісторыя Беларусі, гісторыя Заходняй Беларусі - як там было да 1939?” Праз два месяцы вось такая байка склалася. То слухаце ўспаміны жывыя.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Паслухайце як з Венаю Скарынаўскія Еўрапейскія вандроўкі маглі звязаныя быць і хто прычыніўся да гэтага.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Прапаную паслухаць наступную байку з цыклу вандровачнага. Пра прыгоды студэнцкія, адкрыцці нечаканыя, мясціны дзіўныя, высокім духам і жахамі прымусовай працы прасякнутыя.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 38_Пра Настаўніка. 13:44
Няма на свеце чалавека, якому б хоць аднойчы з настаўнікам/настаўніцаю не пашанцавала. Мне такі падарунак некалькі разоў дастаўся. Пра аднаго з іх, універсітэтскага, Мікалая Рыгоравіча Гнеўку, хачу вам распавесьці сёння. То слухаце.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 37_пра Скарыну Пражскага 16:13
Жыццё вірлівае зноўку да Скарыніяны мяне павярнула. Дзякучы адкрыццю года Скарынавага, што ў Літве распачаўся, атрымалася з доктарам Ільлёю Лямешкіным пазнаёміцца. Які не толькі ў Пражскім Карлавым універсітэце выкладае, але і спадчынаю Скарыны займаецца шчыльна. Вось што ён расказаў пра Скарыну садоўніка і ўзрост ягоны. Удакладнены.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Працягваем знаё’мства з байкамі вандрОвачнага цыкла. Паслухайце, дзе, калі і дзякучы каму мне “захварэць на вандроўкі” пашанцавала. І самі на новыя далягляды зважайце.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Вось і даціснулі апантаныя падпісанты тэлеграм-канала “Беларускія байкі” датэрміновы расповяд пра археалагічныя даследаванні Сівітас Рутеніка і выставу музейную.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Паслухайце байку пра сяброўства студэнцкае, выбітных выпускнікоў курса незвычайнага, іх сустрэчы рэгулярныя.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 33_Пра хутар дзедаў. 11:26
Сёння пра пачатак уласнага вадрОўнага лёсу хачу распавесьці. Акурат, як у апытанцы прамінулай дамаўляліся. Дзе і як глыбока шыла тое сядзіць. Калі яно свярбіць пачынае да шляхоў нязьведаных падштурхоўваючы. І чым гэта потым у душы адгукнуцца можа. А можа і не адгукнуцца...
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
32_Пра тое, як пад дзедавым капялюш Ом байкі нараджаюцца. Раскажу сёння якіх высілкаў і крэатыву нарыхтоўка адной байкі для адной ўнукі каштуе :). Якія дэтыктыўна - вышукова - вандроўныя з А хады ладзіць даводзіцца. Якія люді цікавыя на шляху трапляюцца. Што ў душы пераплаўляць трэба. Сабе на радасьць і цікаўным слухачам на карысць. То слухайце.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Вось час і прыспеў, каб вас, слухачы, з ун У каю крыху бліжэй пазнаёміць. Шчыра распавесці, як так атрымалася, што ў Італійскай Швейцарыі яе мова беларуская напаткала. Чаму, навошта і якімі новымі тэхналогіямі дз Е ду авалодаць давялося, каб байка са стала працоўнага ў слухаўкі ейныя і вашыя патрапіць магла. Слухайце, калі зацікавіліся.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Вітаю! Паслухайце, калі ласка, байку пра Скарыну і Вільню РусЬкую. Пра тое, у якім месцы дом мог стаяць, дзе жылі Францыск з Маргарэтаю, у якім храме дзеці іхныя, верагодна, маглі быць хрышчоныя. Шукаць адказы на пытанні няпростыя дапамагаў нам з унукаю мой калега Альфрэдас Бумблаўскас, доктар і прафесар Віленскага ўніверсітэта.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
“Паміраць збірайся, а жыта сей” - любіла казаць мая бабуля Надзея. Перапамагаючы роспач і злабу ад таго, што вайна Ўкраіне і свету нясе, бязмерна захапляючыся гераізмам украінцаў, прапаную чарговы сюжэт са Скарынавага цыклу. У ім Сяргей Харэўскі, знаўца не толькі мастацтваў прыгожых, але і чалавек, які ведамі пра Скарыну і ягоныя часы ўзброены, разважае пра з’явы няпростыя. Памяшчаючы іх у гістарычныя кантэксты. То слухайце.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Запрашаю 23 лютага з унукаю разам байку пра асабісты досвед абаронцы айчыны савецкай паслухаць https://belaruskiiabaiki.taplink.ws . І/ці з сёняшнім часам параўнаць. Алесь.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Паслуйце байку пра тое, як мала мы ведаем пра Скарыну Віленскага https://belaruskiiabaiki.taplink.ws . Прасвятліць жа тое-сёе нам сёння дапаможа віленчук Сяргей Цемчын, прафесар і доктар габілітаваны, які тэксты Скарынавыя карпатліва дзесяцігоддзямі вывучаў.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Вітаю! Вось байка пра 300 кіламетровы шлях у Сант’яга дэ Кампастэла https://belaruskiiabaiki.taplink.ws . Пра матывацыю асабістую і лайфхакі па падрыхтоўцы, пра жытло бюджэтнае і стравы смачныя, выпрабаванні ды цікавосткі на шляху. За фотаздымкамі ж і тэкстам ласкава на Патрэон запрашаю. Алесь.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Прапаную вам, разам з унукаю, паслухаць аповяд пра існучыя культурныя шляхі Еўропы і будучы Скарынаўскі. Праца над стварэнем якога распачалася летась. Пачуеце як сям’я Еўрапейскіх шляхоў складалася. Ад шляху Святога Якава ў Санц’яга дэ Кампастэла да Шляху Д’Артаньяна і мушкецёраў. Якія мясціны на першым этапе Скарынавага шляху наведваць варта. Куды пазней кіравацца. Акрамя ANCHOR і SPOTIFY cлухаць беларускія байкі на розных пляцоўках можна https://belaruskiiabaiki.taplink.ws Дык запрашаю. Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Шаноўныя слухачы і слухачкі! Прапаную паслухаць сёння першую байку другога сезона. Пра чаловека слыннага Міхаіла Клеафаса Агінскага і паланез ягоны. Якім чынам яны Беларусь з Італіяй павязалі. Пра тое, як музыка, што з нагоды развітання з Радзімаю ніпісана была, вяртацца дахаты душы чалавечыя кліча.Слухаць можна на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. і пра падтрымку ініцыятывы на плацоўцы Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables не забывайцеся. Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 #23_пра батлейку 19:06
Вітанні! Паслухайце, калі ласка, байку пра батлейку беларускую. Якая здаўна свята па беларускіх хатах разносіла, а зараз зноўку да беларусаў вяртаецца. Слухаць можна на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. А каб поўны тэкст байкі займець на пляцоўку плацоўку Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables запрашаю. Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 #22_пра святога Мікалая 11:37
Вітаю, сябры! Пачуеце сёння аповед пра Святога Мікалая. Таго, што перад Калядамі падарункі чаканыя дзецям і дарослым у панчохі расьпіхвае. Ці пад ялінкамі ўпрыгожанымі, пакідае. Калі і дзе вера ў яго нарадзілася. Як па свеце пашыралася. У якім сваяцтве з Санта Клаўсам знаходзіцца. Слухайце на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. І да ліку патронаў на https://www.patreon.com/belarusianfables далучацца не саромейцеся. Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 #21_пра бусла белага 15:42
Вітаю, сябры! Раскажу вам сёння пра выгляд і звычкі птушак незвычайных. Пра жыццё іх міграцыйнае ў свеце і на Беларусі. Пра тое, як і чаму бусел белы настолькі беларусамі ўпадабаны быў, што стаў адным з сімвалаў усёй краіны. Слухаць байку можна, як звычайна, на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. За выявамі ж і тэкстам поўным запрашаю звяртацца на плацоўку Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables . Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 #20__пра піва 52:34
А тут антраполаг харчавання Алесь Белы і сапраўдны піўны гурман Аляксей Ластоўскі дапамогуць нам разабрацца з тым, як і дзе піва на зямлі з’явілася. Калі яно на беларускія землі прыйшло. Які распаўсюд і аўтарытэт/запатрабаванне мела ў даўнія часы. Слухайце пра тое, як піва 20-е стагоддзе перажыло на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube А яшчэ пра барацьбу за якасьць сапраўднага піва і пра піўную глабалізацыю, пра незвычайныя музеі піва ў свеце і пра станаўленне крафтавай яго вытворчасці ў Беларусі. За поўым тэкстам байкі ласкава запрашаю на плацоўку Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables . Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Прывітанне! Паслухайце, як гучыць “Купалінка” ў выкананні “Песняроў”, Маргарыты Ляўчук і жаночага хору Мінскага манастыра Святой Альжбеты. Каб зразумець і адчуць розніцу паміж народнымі і традыцыйнымі спевамі, слухайце на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube спадарынь Наталлю Матыліцкую і Святляну Чакушку. Вось што выбітныя збіральніцы і спявачкі беларскага фальклору думаюць і як прыгожа пяюць. То слухайце і пра падтрымку ініцыяіывы на пляцоўцы Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables не забывайцеся. Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 #18_як беларусы БАМ будавалі 23:52
Вітаю, шаноўныя! Раскажу я сёння байку пра тое, як беларусы ў далёкай Сібіры чыгунку будавалі. Якая БАМам скарочана завецца. Што ад возера Байкала да рэчкі Амур працягнулася. Слухайце на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube каму і навошта чыгунка тая патрэбная была. Што і як беларусы рабілі там ў розныя часы ва ўмовах вельмі неспрыяльных. За тэкстам поўным і рэальнымі фотаздыкамі герояў на Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables запрашаю. Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 #17_пра бабыля Язэпа Драздовіча 31:58
Вітанні шчырыя! Паслухайце байку пра Язэпа Драздовіча. Пра пажыццёвы стан кавалера, рэальныя і магчымыя прычыны ягонай бязьмежнай адзіноты. Як жыццё яму нялёгка давалася. Як, насуперак складаным жыццёвым умовам, здолеў ён, у самоце, пакліканне сваё здейсніць. Няўміручыя творы нам пакінуць. Пачуць гаворку можна на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. А поўны тэкст байкі і ілюстрацыі да яе шукайце на пляцоўцы Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables . Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 #16_пра Хаіма Суціна і Еву 21:01
Вітаю! Прапаную паслухаць каментар знаўцы мастацтва высокага спадара Сяргея Харэўскага да байкі пра Хаіма Суціна. Мастака сусветна вядомага, які ў нашых краях нарадзіўся, а ў Францыі прыдаўся. І пра творы ягоныя незвычайныя, адзўін з якіх -- “Ева” для многіх беларусаў сімвалічным стаў. Пачуць байку можна на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. А ілюстрацыі пабачыць на пляцоўцы Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables . Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Вітаю, сябры! Са шчыраю дапамогаю спадарыні Людзвікі Кардзіс, няспыннай барацьбіткі за вятанне Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільню, нагадаю вам яго фантастычна-трагічную гісторыю. Слухайце байку пра лёсы людзей мужных і прадметаў унікальных. І таму, што 100 гадоў мінула, як музей гэты быў упершыню адчынены. І таму, што 140 прайшло ад народзінаў ягонага заснавальніка Івана Луцкевіча. А яшчэ таму, што ў Вільні Беларускі дом адчыніўся. Дзе месца для Віленскага Беларускага музея 3.0 закладзена. Пачуць байку можна на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. Слухайце, І, пакрысе, пул патронаў падкаста “Беларускія байкі” на Патрыёне https://www.patreon.com/belarusianfables памнажайце. Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Прывітанне! Паслухайце сёння пра прыгоды разбітата сэрца Тадэвуша Касцюшкі. Жыццёвыя і па-за-жыццёвыя. Калі хочаце дазнацца, які ўнёсак у гэта паненкі Людвіка, Альжбэта і Эмілія зрабілі, як і навошта падарожнічала сэрца больш за 160 гадоў пасля смерці героя па гарадах Эўропы -- слухайце байку на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. Фотаздымкі прыгажунь, сэрца рабітае і тэкст апавядання на Патрыёне https://www.patreon.com/belarusianfables знаходзяцца. Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Вітаю! А вось байка пра тое, як музейная справа ў свеце нарадзілася. Пра Музей сучаснага мастацтва МоМА з Нью-Йорку і пра тое, як на ягонай выставе ў Лугана (Швейцарыя) музейная ініцыяцыя дзедавай ўнукі адбылася. Пралухаць да вершаванагазавяршэння можна на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. Пачынаем! Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Вітанні! Паслухайце байку пра тое, як Мінскае мора (яно ж Заслаўскае вадасховішча) стварался. Як і калі прыхаваная мара беларускаў пра ўласнае мора здзейсннена была. Зусім, як ў «Марскім чалавеку» гурта “Крамбамбулі” пяецца. Слухай це на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. І да ліку патронаў на https://www.patreon.com/belarusianfables далучацца не саромейцеся. Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Слухайце байку пра тое, як уласнікі “Турбая” Йанінка Млынарова і Йаська Кавалёў з новастворанай віруальнай краіны Байкіі першую вандроўку для дзеда ў Незалежную Рэспубліку Ўжупіс зладзілі. Слухайце на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube байку Ілюстрацыі ж да вандроўкі можна пабачыць на пляцоўцы Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables заадно патронам стаўшы. То далучайцеся. Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Вітаю, паслухайце, калі ласка, гісторыю пра тое, як віртуальная краіна Байкія створана была. Пра насельнікаў, грамадзянства і летазлічэнне, пра мову, веравызнанне дый форму кіравання дэмакратычную. А яшчэ пра герб і сцяг той краіны, валюту, зносіны міжнародныя, судовую сістэму і ўзнагароды дзяржаўныя. Дзеля зручнасці байку слухаць можна на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. Калі спадабалася і жыць там бы схацелі, смела стаўце лайк. Калі ж ілюстрацыі схочаце убачыць ці падтрымаць намер займееце, шыбуйце проста на на пляцоўку Патрэона https://www.patreon.com/belarusianfables Калі не спадабалася, падкажыце, чаму? Алесь.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 #9_пра мяжу ля станцыі Беларусь 16:14
Запрашаю паслухаць аповяд пра тое, як, калі і навошта мяжа ў 20 стагоддзі пад Заслаўем апынулася. Дапаможа мне разабрацца ў гэтым кандыдат навук гістарычных спадар Ігар Мельнікаў. Ён жыццё людзей паміж двума сусветнымі войнам з абодвух бакоў мяжы Беларусі дэталёва даследаваў і чытачам дапытлівым апісаў. То слухайце нас на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. Але ж і да ліку патронаў на https://www.patreon.com/belarusianfablesдалучацца не саромейцеся.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Запрашаю паслухаць гісторыю пра Ефрасінню Полацкую і каментар да яе гісторыка і археолага слыннага Сяргея Тарасава. Якою насамрэч была Ефрасіння/ Офрасіння/Афрасіння і дзе зараз Крыж ейны знаходзіца. Слухайце байку на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. Ды і да ліку патронаў на https://www.patreon.com/belarusianfables далучацца не саромейцеся.…
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Пра Францыска Скарыну: Філосафа, Доктара, Перакладчыка, Садоўніка, Вандраўніка, Кнігадрукара, Прадпрыймальніка, а найперш Гуманіста і выданне яго юбілейнае.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 #6_пра Рагнеду з Ізяславам 6:00
Пра Рагнеду з Ізяславам, заснаванне горада Заслаўе і гісторыка-культурны музей-запаведнік.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Пра волата пушчанскага і сімвал Беларусі разам з Міколам Гусоўскім і Ларысаю Геніюш.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
1 #4_ пра выбар і ахвяраванні 5:24
Пра складаны выбар паміж памерам і тэрмінам грашовых ахвяраванняў, ці "Купляйце Беларускае!" :)
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Пра традыцыйны вырабу дранікаў і сучасныя варыяцыі.
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Пра традыцыю і сімволіку саматканых рушнікоў
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Пра карані і традыцыю святкавання Каляд на Беларусі
Б
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Пра сябе, пра падкаст, і пра тое, для каго і навошта ён робіцца.
Ласкаво просимо до Player FM!
Player FM сканує Інтернет для отримання високоякісних подкастів, щоб ви могли насолоджуватися ними зараз. Це найкращий додаток для подкастів, який працює на Android, iPhone і веб-сторінці. Реєстрація для синхронізації підписок між пристроями.